Spectrum-сумяшчальныя кампутары «Байт», «Байт-01» і іншыя рарытэты

1 / 10
BY EN RU

АЗП (Аператыўная Запамінальная Прылада)

Кампутар «Байт» зроблены па падобным прынцыпе, што і фірмовы ZX-Spectrum, таму ў ім стаяць дзве лінейкі памяці АЗП. Адна лінейка на 16КБ на КР565РУ6 (адрасы #4000-#7FFF), другая - на 64КБ на КР565РУ5 (адрасы #8000-#FFFF).

Лінейка памяці на КР565РУ6
Лінейка памяці на КР565РУ6
Лінейка памяці на КР565РУ5
Лінейка памяці на КР565РУ5
Лінейка памяці на КР565РУ6
Лінейка памяці на КР565РУ5

У «старой» версіі кампутара «Байт» АЗП выканана на «палавінках-адбракоўках» - КР565РУ5Д1 або КР565РУ5Д2:

Памяць #4000-#7FFF у «старым» «Байце» выканана на «адбракоўцы» КР565РУ5Д1 (або РУ5Д2)
Памяць #4000-#7FFF у «старым» «Байце» выканана на «адбракоўцы» КР565РУ5Д1 (або РУ5Д2)
Памяць #4000-#7FFF у «старым» «Байце» выканана на «адбракоўцы» КР565РУ5Д1 (або РУ5Д2)

Часта замест лінейкі КР565РУ6 устанаўліваліся КР565РУ5, што палягчае далейшае пашырэнне памяці кампутара да 128КБ.

Пры рамонце кампутара, калі даводзіцца змяняць згарэлыя мікрасхемы АЗП, іх нельга ставіць на панэлькі, таму што ў выніку корпус мікрасхемы паднімаецца над платай вышэй, чым да рамонту, і не дае ўсталяваць на сваё месца верхную частку кампутара (клавіятуру).